З 10 чэрвеня Польшча закрывае паветраную прастору ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай. Забарона ўведзеная Польскім агенцтвам па аэранавігацыі па заяўцы Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы.
Абмежаванні будуць дзейнічаць у спецыяльнай зоне каля мяжы з Беларуссю і Украінай. Яны распаўсюджваюцца на палёты на вышыні да 3 км, таму пасажырскія самалёты, якія лётаюць вышэй, змены не закрануць.
У начны час у гэтай зоне будзе дзейнічаць поўная забарона на палёты. Выключэнне зробяць толькі для вайсковай авіяцыі і асобных узгодненых рэйсаў. Днём палёты будуць дазволеныя вайсковым самалётам, медыцынскай авіяцыі, пошукава-выратавальным групам і некаторым беспілотнікам.
вс