Беларуская Служба

Эканамісты: Польская гаспадарка вытрымала энергетычны шок, выкліканы вайной на Блізкім Усходзе 

05.06.2026 10:17
Важную ролю адыгралі дзяржаўныя меры падтрымкі, у тым ліку зніжэнне ПДВ і акцызаў на паліва. 
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Польская эканоміка аказалася адной з самых устойлівых у ЕС, калі гаворка ідзе пра наступствы крызісу на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамляе Польскі эканамічны інстытут (PIE), спасылаючыся на апошні эканамічны прагноз Еўракамісіі.

Польшча стала адной з усяго трох краін ЕС, для якіх Брусель не пагоршыў прагноз эканамічнага росту на гэты год. Еўракамісія захавала ацэнку росту ВУП Польшчы на ўзроўні 3,5%. У першым квартале эканоміка краіны вырасла на 3,4%  ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Эксперты адзначаюць, што рост падтрымліваюць прыватнае спажыванне і маштабныя інвестыцыі, якія фінансуюцца з еўрапейскіх фондаў, у тым ліку ў рамках Нацыянальнага плана аднаўлення.

Пры гэтым інфляцыя ў траўні склала 3,1% — менш, чым чакалі аналітыкі. Нягледзячы на рост сусветных цэн на нафту пасля закрыцця Армузскага праліва, польская эканоміка пазбегла рэзкага паскарэння росту цэн.

Паводле Польскага эканамічнага інстытута, важную ролю адыгралі дзяржаўныя меры падтрымкі, у тым ліку зніжэнне ПДВ і акцызаў на паліва. Эксперты лічаць, што менавіта гэта дазволіла Польшчы паспяхова прайсці выпрабаванне энергетычным шокам.

pap/эж


Польскія экспарцёры шукаюць новыя рынкі: стаўка на Бразілію, Індыю і Мексіку

01.06.2026 14:11
Паводле дадзеных лагістычнай кампаніі DSV, польскі бізнес актыўна шукае магчымасці ў Бразіліі, Калумбіі, Аргенціне, Мексіцы і Індыі.