Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск знаходзіцца ў чарнагорскім Тываце, дзе ўдзельнічае ў саміце Еўрасаюз — Заходнія Балканы. У цэнтры перамоваў — перспектывы далейшага пашырэння ЕС, эканамічная інтэграцыя балканскіх краін і пытанні бяспекі.
Падчас пленарнай сесіі ўдзельнікі абмяркоўваюць падтрымку рэформаў у дзяржавах рэгіёна, развіццё транспартных, энергетычных і лічбавых сувязяў з Еўрасаюзам, а таксама ўмацаванне ўстойлівасці да гібрыдных пагроз.
Саміт узначальвае старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, а гаспадаром выступае прэзідэнт Чарнагорыі Якаў Мілатавіч. У сустрэчы таксама ўдзельнічаюць старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.
Гэта першы саміт такога фармату, які праходзіць непасрэдна на Заходніх Балканах пасля шэрагу сустрэч у Бруселі. Для краін рэгіёна форум разглядаецца як важны крок на шляху да больш цеснага супрацоўніцтва і магчымай будучай інтэграцыі ў Еўрасаюз.
iar/pap/эж