Беларуская Служба

Кірыла Буданаў знаходзіцца з візітам у Варшаве

06.06.2026 08:25
Спецыяльны пасланнік Уладзіміра Зяленскага прыбыў у Польшчу ў сувязі са спрэчкай аб прысваенні адной з вайсковых частак Украіны звання Герояў УПА.
Кірыл БуданаўTARASOV/PAP/UKRINFORM

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў знаходзіцца ў Варшаве. Спецыяльны пасланнік Уладзіміра Зяленскага прыбыў у Польшчу ў сувязі са спрэчкай аб прысваенні адной з вайсковых частак Украіны звання Герояў УПА.

5 чэрвеня ў Адміністрацыі прэм'ер-міністра ён сустрэўся, сярод іншых, з Томашам Сямоняком, міністрам-каардынатарам спецыяльных службаў. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр паведаміў, што таксама адбылася размова з намеснікам міністра замежных спраў Марцінам Босацкім.

— На маю думку, украінскі бок пачуў нашу рэакцыю. Я хачу нагадаць, што гэта ўкраінцы папрасілі пра сустрэчу, і міністр Басацкі выказваў наша стаўленне, таксама пасол Польшчы ва Украіне рэагаваў на рашэнне Уладзіміра Зяленскага. Украіна, безумоўна, пачула меркаванне Польшчы.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў дадаў, што на сустрэчы таксама абмяркоўваліся іншыя пытанні.

— Размова ішла ў тым ліку пра сітуацыю на фронце і пра ўплыў на магчымыя будучыя мірныя перамовы. Нарэшце, спадары падкрэслілі, што Польшча і Украіна маюць стратэгічныя адносіны, асабліва ў дачыненні да расійскай агрэсіі.

Пасля поўдня Кірыла Буданаў сустрэўся з віцэ-прэмʼерам і міністрам нацыянальнай абароны Уладзіславам Косінякам-Камішам. У яго таксама запланаваная размова з Марцінам Пшыдачам, кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі па міжнародных справах. Гэта звязана з намерам прэзідэнта Караля Наўроцкага пазбавіць Уладзіміра Зяленскага ордэна «Белага арла».

ПР/юл