У панядзелак, 8 чэрвеня, віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся з беларускім праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і былым палітвязнем Алесем Бяляцкім. Пра гэта паведаміла польскае Міністэрства замежных спраў.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна», які Бяляцкі заснаваў у 1996 годзе. Арганізацыя займаецца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і працягвае працу, нягледзячы на ліквідацыю беларускімі ўладамі яшчэ ў 2003 годзе.
Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў 2021 годзе пасля масавых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці. У 2023 годзе яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў фінансаванні паслявыбарчых пратэстаў. Гэта быў ужо другі турэмны тэрмін праваабаронцы.
У 2022 годзе Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод і расійскім «Мемарыялам». На той момант ён знаходзіўся за кратамі. З беларускай калоніі праваабаронца быў выдалены ў Літву летась у снежні.
pap/эж