Беларуская Служба

Трамп запрасіў Наўроцкага на свой дзень нараджэння

10.06.2026 18:02
Амерыканскаму прэзідэнту ў нядзелю спаўняецца 80 гадоў. 
         . 3  2025 , .
Дональд Трамп і Караль Наўроцкі падчас сустрэчы ў Белым доме. 3 верасня 2025 года, Вашынгтон. PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі атрымаў запрашэнне на дзень нараджэння амерыканскага лідара Дональда Трампа, якому ў нядзелю, 14 чэрвеня, споўніцца 80 гадоў. Візіт будзе мець неафіцыйны характар, паведаміла Польскае агенцтва друку PAP са спасылкай на крыніцы ў Прэзідэнцкім палацы.

— Дональд Трамп падтрымаў прэзідэнта Караля Наўроцкага падчас выбарчай кампаніі, у прэзідэнтаў выдатныя адносіны, таму нядзіўна, што Караль Наўроцкі можа з'явіцца на ўрачыстасцях сярод гасцей прэзідэнта, – паведаміла польскай радыёстанцыі RMF FM крыніца ў Белым доме.

Актуальна ўзгадняюцца дэталі гэтага візіту. Прэзідэнт Наўроцкі вылеціць у ЗША ў нядзелю.

вс