Законапраект, прыняты амаль аднагалосна, прадугледжвае, што публічная трансляцыя або публікацыя забароненых дзеянняў у інтэрнэце будзе карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў. Таксама будзе забаронена распаўсюджванне відэа гвалту ў дачыненні да жывёл і прапаганда незаконных азартных гульняў.
Закон прадугледжвае, што кожны, хто з мэтай атрымання фінансавай або асабістай выгады публічна распаўсюджвае кантэнт, які адлюстроўвае здзяйсненне забароненага дзеяння, якое караецца пазбаўленнем волі, а таксама дзеяння, якое ўключае жорсткае абыходжанне з жывёлай або забойства жывёлы, або прыніжальнае абыходжанне з іншай асобай, нават з яе згоды, падлягае пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі.
Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Кшыштаф Шчуцкі сцвярджае, што гэты законапраект выходзіць за рамкі палітычных рознагалоссяў:
— Гэтая тэма складаная. У інтэрнэце цяжка вызначыць зламысніка. Акрамя таго, мы не хочам уводзіць цэнзуру ў інтэрнэце. Але паталагічнага кантэнту ў інтэрнэце не павінна быць. Ён не павінен манетызавацца. Нашы дзеці не павінны мець да яго доступу.
Законапраект, прыняты дэпутатамі, прадугледжвае, што пазбегнуць пакарання можна, калі такі кантэнт створаны ў мастацкіх, адукацыйных, калекцыйных або навуковых мэтах.
ав