На будоўлі ў вёсцы Лютарыж каля Жэшава на паўднёвым усходзе Польшчы рабочыя выявілі чалавечыя парэшткі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі польскіх СМІ, у зямлі былі пахаваныя прынамсі 13 чалавечых пладоў.
Жудасную знаходку зрабіў аператар экскаватара падчас падрыхтоўкі ўчастка пад будаўніцтва катэджаў. Як паведамляе TVN24, тэрыторыя нядаўна змяніла ўласнікаў, пасля чаго новыя гаспадары распачалі рэалізацыю жыллёвага праекта.
На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі і пракуратуры. Праваахоўнікі пакуль не раскрываюць падрабязнасцяў расследавання. Прэс-сакратарка паліцыі Жэшава Магдалена Жук паведаміла, што ўсе следчыя дзеянні праводзяцца пад наглядам пракурора, а больш падрабязную інфармацыю абяцаюць агучыць пасля афіцыйнага паведамлення следчых органаў.
Цяпер эксперты высвятляюць абставіны пахаванняў, іх паходжанне і даўнасць. Справа ўжо выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Польшчы.
iar/эж