На 32-й базе тактычнай авіяцыі ў Ласку (Лодзінскае ваяводства) адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця на ўзбраенне першых польскіх знішчальнікаў пятага пакалення F-35. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Самалёты атрымалі назву «Гусары».
У пятніцу, раніцой, F-35 здзейснілі сімвалічнае прывітанне з Польшчай: машыны праляцелі над Вестэрплятэ, Варшавай і кракаўскім Вавэлям.
— З аднаго боку, гэта здольнасць Войска Польскага дзейнічаць у разнастайнай прасторы, а што для мяне як прэзідэнта Польшчы самае важнае — гэтыя самалёты будуць несці бяспеку полькам і палякам. Польскія Узброеныя сілы атрымаюць магчымасць рыхтаваць далёкія, дакладныя аперацыі, што таксама стварае для нашых вайскоўцаў выключныя магчымасці ўздзеяння, — заявіў Наўроцкі.
Усяго Польшча замовіла 32 знішчальнікі F-35. Кантракт на іх пастаўку быў падпісаны ў 2020 годзе.
iar/эж