Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць найбуйнейшы навуковы пікнік у Польшчы

13.06.2026 15:47
У рамках Навуковага пікніка наведвальнікаў чакае больш за 650 эксперыментаў і навуковых дэманстрацый, падрыхтаваных 133 навуковымі ўстановамі з Польшчы і замежных краін.
   .
Эксперыменты на навуковым пікніку. Крыніца: facebook.com/PiknikNaukowy

У суботу, 13 чэрвеня, на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбываецца 29-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтру навукі «Капернік», які праходзіць пад дэвізам «Узята з жыцця».

У рамках Навуковага пікніка наведвальнікаў чакае больш за 650 эксперыментаў і навуковых дэманстрацый, падрыхтаваных 133 навуковымі ўстановамі з Польшчы і замежных краін. Таксама ў праграме — конкурсы, гульні і цікавыя факты аб працы навукоўцаў і супрацоўнікаў радыё.

 Кожны знойдзе тут нешта для сябе, і сумаваць сапраўды нікому не давядзецца,  сказаў дарадчык праўлення Польскага радыё Юліюш Кашыньскі Упэўнены, што гэта будзе самы цікавы дзень за год для кожнага, хто прыйдзе на гэтае мерапрыемства. Калі вы плануеце адвесці на яго гадзіну ці дзве, то лепш адразу перагледзьце свае планы і разлічвайце правесці тут увесь дзень,  зазначыў Кашыньскі.

Навуковы пікнік  гэта падзея як для дарослых, так і для дзяцей.

На Нацыянальным стадыёне таксама праходзяць сустрэчы з журналістамі і тэхнічнымі спецыялістамі Польскага радыё. Наведвальнікі змогуць убачыць, як ствараюцца радыёперадачы, а таксама азнаёміцца з мабільнай радыёвяшчальнай студыяй.

Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтру навукі «Капернік» на Нацыянальным стадыёне працягнецца да 19:00 (варшаўскі час). Удзел у мерапрыемстве цалкам бясплатны і не патрабуе папярэдняй рэгістрацыі.

З гэтага года мерапрыемства носіць імя вядомага польскага фізіка, прафесара Лукаша Турскага, які ў 1996 годзе выступіў ініцыятарам і стваральнікам гэтай навукова-папулярнай падзеі.

ыч