У суботу, 13 чэрвеня, на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адбываецца 29-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтру навукі «Капернік», які праходзіць пад дэвізам «Узята з жыцця».
У рамках Навуковага пікніка наведвальнікаў чакае больш за 650 эксперыментаў і навуковых дэманстрацый, падрыхтаваных 133 навуковымі ўстановамі з Польшчы і замежных краін. Таксама ў праграме – конкурсы, гульні і цікавыя факты аб працы навукоўцаў і супрацоўнікаў радыё.
– Кожны знойдзе тут нешта для сябе, і сумаваць сапраўды нікому не давядзецца, – сказаў дарадчык праўлення Польскага радыё Юліюш Кашыньскі.
– Упэўнены, што гэта будзе самы цікавы дзень за год для кожнага, хто прыйдзе на гэтае мерапрыемства. Калі вы плануеце адвесці на яго гадзіну ці дзве, то лепш адразу перагледзьце свае планы і разлічвайце правесці тут увесь дзень, – зазначыў казаў Кашыньскі.
Навуковы пікнік – гэта падзея як для дарослых, так і для дзяцей.
На Нацыянальным стадыёне таксама праходзяць сустрэчы з журналістамі і тэхнічнымі спецыялістамі Польскага радыё. Наведвальнікі змогуць убачыць, як ствараюцца радыёперадачы, а таксама азнаёміцца з мабільнай радыёвяшчальнай студыяй.
Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтру навукі «Капернік» на Нацыянальным стадыёне працягнецца да 19:00 (варшаўскі час). Удзел у мерапрыемстве цалкам бясплатны і не патрабуе папярэдняй рэгістрацыі.
З гэтага года мерапрыемства носіць імя вядомага польскага фізіка, прафесара Лукаша Турскага, які ў 1996 годзе выступіў ініцыятарам і стваральнікам гэтай навукова-папулярнай падзеі.
ыч