Беларуская Служба

Ці можна ў Польшчы на балконе шматпавярховіка смажыць шашлыкі? Адказвае прадстаўнік муніцыпальнай паліцыі

13.06.2026 20:35
У летнім сезоне паліцыя атрымлівае шмат выклікаў, датычных смажання мяса на балконе. 
Грыль на прыродзеMinerva Studio/Shutterstock

Ці можна ў Польшчы на балконе шматпавярховага дома смажыць шашлыкі? Гэта не забаронена, але ў пэўных выпадках можа закончыцца штрафам. У летнім сезоне такіх выклікаў мы атрымліваем шмат, гаворыць прадстаўнік муніцыпальнай паліцыі горада Лодзь Давід Анджэйчак.

– Калі выклік тычыцца паху ці дыму на балконе, то нашы супрацоўнікі павінны прыбыць на месца і ацаніць сітуацыю наконт магчымага парушэння правіл пажарнай бяспекі альбо грамадскага парадку.

Штраф можа пагражаць у выпадку стварэння пажарнай небяспекі альбо парушэння грамадскага парадку, але кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, зазначыў прадстаўнік лодзінскай муніцыпальнай паліцыі.

вс