Беларуская Служба

Улады Польшчы: Забойства расійскага апазіцыянера можа быць звязана з дзейнасцю спецслужбаў РФ 

17.06.2026 10:12
Паліцыя затрымала трох чалавек, у тым ліку двух грамадзян Беларусі. Аднак пазней усіх затрыманых вызвалілі, а статус падазраваных з іх быў зняты.
Месца забойства Сямён Скрапецкі на вуліцы Каралевы Ядвігі ў горадзе Бяла ПадляскаFoto: PAP/Wojtek Jargiło

Польскія следчыя разглядаюць версію пра магчымую датычнасць расійскіх спецслужбаў да забойства расійскага сатырыка і крытыка Крамля Сямёна Скрэпецкага ў Бялай Падлясцы. Пра гэта ў інтэрв'ю Interia заявіў міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Сямоняк.

— Расія здзяйсняла дыверсійныя акты ў Польшчы, у тым ліку падрывала чыгуначныя шляхі. Расійскія спецслужбы замаўлялі забойствы. Таму мы павінны дапускаць, што забойства крытыка Пуціна звязанае з дзейнасцю расійскіх спецслужбаў.

Напад адбыўся раніцай 15 чэрвеня. Паводле пракуратуры, невядомы некалькі разоў стрэліў у Скрэпецкага, а пасля кантрольнымі стрэламі дабіў яго. Праз палітычны пераслед Скрэпецкі пакінуў Расію, працягваў ствараць сатырычныя працы, у якіх высмейваў Уладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнку, Рамзана Кадырава і г. д. 

Неўзабаве пасля забойства паліцыя затрымала трох чалавек, у тым ліку двух грамадзян Беларусі. Аднак пазней усіх затрыманых вызвалілі, а статус падазраваных з іх быў зняты. Для расследавання злачынства ў Люблінскім ваяводстве стварылі спецыяльную следчую групу. Паліцыя таксама звярнулася да кіроўцаў, якія ў дзень забойства знаходзіліся ў гэтым раёне, з просьбай перадаць запісы відэарэгістратараў.

pap/iar/эж

Двое беларусаў затрыманыя па справе аб забойстве крытыка Пуціна ў горадзе Бяла Падляска

16.06.2026 15:00
Эксперты не выключаюць, што гэта была акцыя, спланаваная расійскімі спецслужбамі.