Беларуская Служба

Дональд Туск: Падазраваны ў забойстве расійскага мастака быў арыштаваны (абнаўляецца)

18.06.2026 11:15
Затрыманы, 36-гадовы мужчына, карыстаецца грузінскім пашпартам.
Месца забойства Сямёна СкрапецкагаPAP/Wojtek Jargiło

Мужчына, падазраваны ў датычнасці да забойства расійскага мастака ў горадзе Бяла Падляска, быў арыштаваны супрацоўнікамі люблінскай паліцыі і Агенцтва ўнутранай бяспекі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў прэм'ер Дональд Туск.

Кіраўнік польскага ўрада дадаў, што затрыманы меў грузінскі пашпарт.

— Службы працуюць над ідэнтыфікацыяй даручальніка забойства, — падкрэсліў Дональд Туск.

Люблінская паліцыя паведаміла, што арышт адбыўся сёння раніцай каля Варшавы. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі спецыяльнай следчай групы з Галоўнага ўпраўлення паліцыі ў Любліне і супрацоўнікі па барацьбе з тэрарызмам з Бюро па барацьбе з карупцыяй, якіх падтрымлівалі функцыянеры Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслаў Новак(Przemysław Nowak) абвясціў аб наступных следчых дзеяннях па гэтай справе.

— Расследаванне забойства расіяніна ў горадзе Бяла Падляска сёння пераняў Люблінскі аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры. Сёння па гэтай справе быў таксама арыштаваны мужчына, які карыстаўся грузінскім пашпартам. Сёння ці заўтра пракурор правядзе працэсуальныя дзеянні з удзелам арыштаванага, — заявіў Новак.

Чакаецца, што пракуратура прадаставіць дадатковую інфармацыю пасля завяршэння следчых дзеянняў з затрыманым.

Затрыманы мужчына карыстаецца пашпартам, выдадзеным 36-гадоваму грамадзяніну Грузіі.

Нагадаем, забойства адбылося ў панядзелак (15 чэрвеня). 44-гадовы мастак, музыка, блогер і крытык Пуціна, вядомы пад псеўданімам Сямён Скрапецкі, даўно жыў за мяжой Расіі.

IAR/аз

Двое беларусаў затрыманыя па справе аб забойстве крытыка Пуціна ў горадзе Бяла Падляска

16.06.2026 15:00
Эксперты не выключаюць, што гэта была акцыя, спланаваная расійскімі спецслужбамі.