— З пачатку расійскай агрэсіі Польшча паслядоўна падтрымлівае Украіну, — заявіла віцэ-спікер Сейма (ніжняй палаты польскага парламента) Моніка Веліхоўская перад пачаткам сесіі.
Яна таксама адзначыла, што Польшча негатыўна ўспрыняла рашэнне Уладзіміра Зяленскага назваць вайсковую частку «героямі УПА».
Пра гэта ў сваім выступе таксама казала Олэна Кандрацюк, кіраўнік украінскай дэлегацыі і віцэ-спікер Вярхоўнай Рады. Украінская парламентарый пацвердзіла, што стратэгічнае партнёрства мае першараднае значэнне ў адносінах Кіева з Варшавай.
Віцэ-спікер Сейма Моніка Веліхоўская распавяла пра польска-ўкраінскае партнёрства і супрацоўніцтва. Гаворачы пра сумесную барацьбу з пагрозай расійскай агрэсіі, яна падкрэсліла, што сітуацыя патрабуе сталасці, сумленнасці і гатоўнасці да дыялогу. Яна падкрэсліла, што рашэнне Уладзіміра Зяленскага назваць украінскую частку ў гонар «герояў УПА» сустрэла непаразуменне і супраціў з боку палякаў.
Моніка Веліхоўская дадала, што патрэбна «адкрытая размова аб узаемнай гістарычнай адчувальнасці». Намесніца спікера Вярхоўнай Рады Украіны Олэна Кандрацюк падкрэсліла, што ўкраінцы заўсёды будуць памятаць велізарную прыхільнасць Польшчы да аказання ім дапамогі.
Закранаючы складаныя гістарычныя пытанні, Олэна Кандрацюк казала пра ўзаемную павагу да гістарычнага лёсу абодвух народаў і заклікала вырашаць складаныя пытанні шляхам дыскусій паміж гісторыкамі, археалагічных даследаванняў і ўшанавання памяці ахвяр. Олэна Кандрацюк падкрэсліла, што ў Польшчы і Украіны ёсць агульны вораг: Расія.
IAR/ав