У першы дзень Канферэнцыі па аднаўленні Украіны прадпрымальнікі казалі пра важнасць гарантыяў бяспекі.
Фірмы перакананыя, што польска-ўкраінскае супрацоўніцтва прынясе ўзаемную карысць. Яны звярнулі ўвагу на доступ да еўрапейскіх фондаў, сучасныя тэхналогіі і актывізацыю рынку працы.
Адной з кампаній, якая падпісала ліст аб намерах супрацоўніцтва з украінскай кампаніяй, з'яўляецца Polska Grupa Zbrojeniowa (Польская група па вырабу ўзбраенняў). Як растлумачыў Польскаму радыё генеральны дырэктар Адам Ляшкевіч, кампанія зацікаўлена вырабам беспілотнікаў і электронных сістэм для барацьбы з імі.
Паводле слоў Артура Папко, генеральнага дырэктара будаўнічай кампаніі Budimex, польска-ўкраінскае супрацоўніцтва прынясе шмат узаемнай карысці. Польскія кампаніі зацікаўлены ў аднаўленні Украіны ў шырокіх маштабах. Гэта ўключае дарогі, гарадскую інфраструктуру, а таксама дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку ўкраінскай дзяржавы да еўрапейскай інтэграцыі ў фінансавым, прававым і сацыяльным вымярэннях.
Польскія прадпрымальнікі жадаюць удзельнічаць у аднаўленні Украіны. Яны бачаць не толькі фінансавыя выгады для сваіх кампаній, але і для польскага рынку працы. Аднак яны зацікаўлены ў фінансавай бяспецы сваіх інвестыцый.
—Такія гарантыі ўжо існуюць, — сказаў Польскаму радыё прэзідэнт Bank Gospodarstwa Krajowego Міраслаў Чэкай.
Ён спасылаецца на спецыялізаваныя фонды ЕС і асобных краін, а таксама на тэхнічную падтрымку інвестараў і падрадчыкаў праектаў.
— Польскія кампаніі, якія аднаўляюць Украіну, будуць абаронены, — заявіў Міраслаў Чэкай Польскаму радыё.
ПР/юл