З-за спёкі Міністэрства інфраструктуры ў панядзелак прыпыніла рух грузавых цягнікоў. Перапынак дзейнічае з 13:00 да 19:00. Толькі да 13:00 было адменена 160 цягнікоў.
Міністэрства інфраструктуры апублікавала заяву адносна спёкі і абмежаванняў на рух грузавых цягнікоў.
Пасажырскія цягнікі будуць мець прыярытэт да вечара, напісана ў сацыяльных сетках. PKP PLK, у сваю чаргу, абвясціла, што падобныя абмежаванні, верагодна, будуць дзейнічаць і ў аўторак.
З самой раніцы кампанія PKP Intercity адмяніла 21 цягнік. Рашэнне звязана з умовамі надвор'я. Пасажырам прадастаўляюцца альтэрнатыўныя аўтобусныя маршруты або магчымасць ехаць на іншым цягніку без неабходнасці мяняць квіток.
ав