Беларуская Служба

Спецслужбы правераць расіян, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве найбуйнейшай ветравой электрастанцыі Польшчы

08.07.2026 12:39
Baltic Power — найбуйнейш афшорны энергетычны праект краіны.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) правядзе праверку пасля паведамленняў пра грамадзян Расіі ў экіпажы судна, якое ўдзельнічае ў будаўніцтве марской ветраэлектрастанцыі Baltic Power — найбуйнейшага афшорнага энергетычнага праекта краіны. Пра гэта паведаміла Business Insider Polska.

Паводле выдання, ананімны ліст са спісам экіпажа быў накіраваны ў Orlen, Міністэрства энергетыкі і Канцылярыю прэм’ер-міністра Польшчы. Сярод членаў экіпажа судна Farra Grainne, якое працуе для дацкай кампаніі Vestas і перавозіць тэхнічных спецыялістаў да ветрапарку, нібыта былі двое грамадзян Расіі, адзін з якіх таксама мае балгарскі пашпарт.

У польскім нафтагазавым канцэрне Orlen падкрэслілі, што расіяне не працуюць непасрэдна на Baltic Power, а доступ да аб’ектаў праходзіць строгі кантроль службы бяспекі кампаніі і польскай Памежнай службы. Vestas таксама заявіла, што ўсе патрабаванні бяспекі выкананыя, а пагроз для крытычнай інфраструктуры не выяўлена.

pap/эж