Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Чэхіі: Польшча і Украіна хочуць знізіць напружанне ў адносінах

09.07.2026 08:11
Караль Наўроцкі і Уладзімір Зяленскі прызналі, што галоўнай агульнай пагрозай для абедзвюх краін застаецца Расія, і дамовіліся працягнуць дыялог.
.   . , , 8  2026 .
Ул. Зяленскі і К. Наўроцкі, Анкара, 8 ліпеня 2026 г. Marek Borawski/KPRP

Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел заявіў, што разлічвае на зніжэнне напружання паміж Варшавай і Кіевам пасля перамоваў з польскім прэзідэнтам Каралем Наўроцкім на саміце НАТА ў Анкары. Паводле чэха, паглыбленне спрэчак паміж саюзнікамі не адпавядае іх агульным інтарэсам.

— Прэзідэнт Наўроцкі запэўніў мяне, што ўжо абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны пытанне надання імя вайсковаму падраздзяленню, якое прывяло да пагаршэння адносін. Абодва пагадзіліся, што не хочуць эскалацыі сітуацыі.

Аднак ёсць пытанні, настолькі адчувальныя для палякаў, што яны не могуць заставацца да іх абыякавымі. На маю думку, гэта цалкам зразумела. Я высока ацэньваю тое, што прэзідэнты Украіны і Польшчы хочуць супакоіць сітуацыю, і можна меркаваць, што так і будзе, — сказаў Павел.

Паводле Караля Наўроцкага, падчас больш чым гадзіннай сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім бакі абмеркавалі таксама гістарычныя пытанні, аднак прызналі, што галоўнай агульнай пагрозай для абедзвюх краін застаецца Расія, і дамовіліся працягнуць дыялог.

iar/pap/эж