Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі аналітык: Расія імкнецца да эскалацыі, каб пазбавіць Украіну дапамогі ад Захаду

14.07.2026 11:52
З такім папярэджаннем выступіў былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі (БНБ) Яцэк Севера, нагадваючы пра расійскую дактрыну эскалацыі.
Уладзімір Пуцін аглядае выставу Усерасійскага народнага фронту «Усё для перамогі!»EPA/ARTYOM GEODAKYAN/SPUTNIK/ Dostawca: PAP/EPA.

Расія, магчыма, імкнецца да эскалацыі, каб пазбавіць Украіну падтрымкі Захаду. На гэта звярнуў увагу былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі (БНБ) Яцэк Севера.

У эфіры 3-яй Праграмы Польскага радыё адмысловец растлумачыў, што расійская дактрына прадугледжвае два шляхі эскалацыі  адзін з іх  гэта патэнцыйнае выкарыстанне ядзернай зброі. Аднак, заявіў эксперт, гэтыя намеры былі «спыненыя» дзякуючы Кітаю.

— Другі метад эскалацыі  гэта так званы гарызантальны падыход, то бок пашырэнне ваеннай аперацыі, альбо ўцягванне большай колькасці дзяржаў, што азначае павелічэнне рызыкі і коштаў для Захаду любой аперацыі падтрымкі для Украіны, каб пазбавіць Кіеў палітычнага садзеяння.

Былы кіраўнік БНБ Яцэк Севера таксама выказаўся наконт паведамленняў пра патэнцыйную расійскую правакацыю.

— Падобнага тыпу несіметрычныя дзеянні: ціск, атакі, сабатаж, удары па інфраструктуры,  з'яўляюцца сталымі элементамі расійскай вайсковай дактрыны.
У панядзелак 13-га ліпеня ў Парыжы адбылася сустрэча так званай «Кааліцыі ахвотных».

Падчас саміту было прынята рашэнне працягваць падтрымку Украіны. Польшчу на сустрэчы прадстаўляў прэмʼер-міністр Дональд Туск.

ПР/юл