Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія знішчальнікі перахапілі над Балтыйскім морам тры расійскія самалёты

17.07.2026 09:03
Спачатку дзяжурная пара F-16 з авіябазы ў Мальбарку суправаджала два знішчальнікі Су-30 ВКС Расіі, пасля чаго атрымала новае заданне — перахапіць разведвальны самалёт Іл-20.
 -29
Знішчальнік МіГ-29 ВПС Польшчы фота: Julian Herzog/CC BY 4.0/Wikimedia Commons

Польскія знішчальнікі за адну аперацыю перахапілі над Балтыйскім морам тры расійскія ваенныя самалёты. Спачатку дзяжурная пара F-16 з авіябазы ў Мальбарку суправаджала два знішчальнікі Су-30 ВКС Расіі, пасля чаго атрымала новае заданне — перахапіць разведвальны самалёт Іл-20. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Паводле яго, Іл-20 знаходзіўся прыкладна за 30 км на поўнач ад Ястшэмбяй Гуры. Пасля заканчэння суправаджэння польскімі самалётамі яго перахапілі ўжо шведскія знішчальнікі.

Палітык адзначыў, што ў абодвух выпадках парушэння паветранай прасторы Польшчы не было. Паводле Касіняка-Камыша, такімі палётамі Расія працягвае правяраць магчымасці сістэм супрацьпаветранай абароны краін НАТА ў рэгіёне Балтыйскага мора.

iar/эж