Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджэй Пачобут і AI супольна звярнуліся да прэм’ер-міністра адносна сітуацыі беларусаў у Польшчы

24.07.2026 12:16
Дастаткова было б падоўжыць тэрмін дзеяння польскіх праязных дакументаў, якія выдаюцца замест пашпартоў.
Amnesty International
Amnesty International By The logo may be obtained from Amnesty International., Fair use, https://en.wikipedia.org/w/index.php?curid=58687938

Анджэй Пачобут, нядаўна вызвалены з беларускай калоніі, далучыўся да намаганняў па паляпшэнні прававога становішча беларусаў. Amnesty International разам з ім звярнулася з адкрытым лістом да прэм’ер-міністра Дональда Туска — паведамляе польскі аддзел арганізацыі па правах чалавека.

— У лісце мы прадстаўляем надзвычай цяжкую сітуацыю беларусаў, якія ратуюцца ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У выніку ўказу № 278 у 2023 годзе грамадзяне гэтай краіны пазбавіліся магчымасці аднаўляць або атрымліваць пашпарты ў сваіх дыпламатычных прадстаўніцтвах. Гэта азначае, што беларусы, у тым ліку праваабаронцы, якія знаходзяцца пад пагрозай арышту і доўгатэрміновага зняволення ў краіне, вымушаныя вяртацца на радзіму або жыць у Польшчы без сапраўдных дакументаў. Яны не могуць ажаніцца або паехаць на пахаванне блізкай асобы ў Беларусь.

Польскі ўрад можа гэта змяніць. Адносна простыя змены ў заканадаўстве дазволілі б беларусам адчуваць сябе ў нашай краіне больш бяспечна. Дастаткова было б падоўжыць тэрмін дзеяння польскіх праязных дакументаў, якія выдаюцца замест пашпартоў, мінімум да 3 гадоў, унесці змены ў Закон замест пастаноў, якія кожныя паўгода выдае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, і ўрэгуляваць сітуацыю беларускіх дзяцей, якія нарадзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. У апошніх на дадзены момант няма ніякіх дакументаў. Беларусаў і беларусак у Польшчы больш за 140 тысяч, яны спрыяюць развіццю эканомікі і ахвотна інтэгруюцца у польскую культуру, у тым ліку праз вывучэнне мовы.

Мы хочам, каб людзі, якія ўцякаюць ад рэжыму Лукашэнкі, адчувалі сябе ў Польшчы ў бяспецы. Прэм'ер-міністр Дональд Туск можа прыняць для гэтага рэальныя крокі.

Amnesty International прапануе далучыцца да закліку і падпісаць адпаведную петыцыю.

нг

Юрыст: Беларусам трэба больш сурʼёзна падыходзіць да складання заявы на міжнародную абарону

22.07.2026 16:34
Афіцыйныя дадзеныя Польскага ўпраўлення па справах замежнікаў сведчаць пра змену падыходу пры прызнанні палітычнага прытулку да бежанцаў, якія ўцякаюць ад рэжыму ў Мінску.