Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

120 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройц — вялікі прыхільнік незалежнай Беларусі

27.07.2026 16:01
Ежы Гедройц памёр у 2000 годзе Мезон-Лафіт ля Парыжа ва ўзросце 94 гадоў. Разам з ім «памерла» і парыжская «Культура».
      -  1987  (    ).
Ежы Гедройц у сваім кабінеце ў Мезон-Ляфіт у 1987 годзе (фота з архіва Літаратурнага інстытута).Аўтар: Bohdan Paczowski

27 ліпеня 1906 года ў Мінску нарадзіўся Ежы Гедройц, легендарны рэдактар і заснавальнік парыжскай «Культуры» — важнага часопіса польскай эміграцыі і аднаго з самых паважаных інтэлектуальных штомесячнікаў у свеце.

У 1946 годзе Ежы Гедройц заснаваў Літаратурны інстытут у Рыме, які праз год пераехаў у Мезон-Лафіт пад Парыжам. Інстытут быў адной з самых вядомых польскіх выдавецкіх устаноў у выгнанні. Апрача згаданай «Культуры», з 1962 года ён выдаваў таксама штоквартальнік «Zeszyty Historyczne».

Гедройц падтрымліваў аднаўленне незалежнасці Літвы, Украіны і Беларусі. Пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе ён падкрэсліваў неабходнасць працягваць добрыя адносіны з суседзямі з-за ўсходняй мяжы.

 Ад гэтага залежыць нашая сітуацыя, нашая будучыня і незалежнасць. Я заўсёды паўтараў, што незалежная Украіна для нас значна важнейшая, чым членства ў НАТА. Менавіта таму я надаю вялікую ўвагу сітуацыі ў Беларусі, якая выклікае ў мяне вялікую заклапочанасць,  казаў Ежы Гедройц.

Ежы Гедройц кіраваў Літаратурным інстытутам і «Культурай» да сваёй смерці ў 2000 годзе. Ён памёр у Мезон-Лафіт ва ўзросце 94 гадоў.

Пасля смерці «Рэдактара», як называлі Ежы Гедройца, згодна з яго жаданнем, «Культура» спыніла выходзіць. Апошні нумар выйшаў у кастрычніку 2000 года.

IAR/аз

Рубрыка «Варшаўскі мост». 120 год таму ў Мінску нарадзіўся Ежы Гедройць

09.07.2026 16:01
Сенат Рэспублікі Польшча абвясціў 2026-ы Годам Ежы Гедройця.