Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрымалі двух падазраваных у жорсткім збіцці ўкраінскай пары. Ім пагражае да пяці гадоў турмы

28.07.2026 10:09
Мэр Уроцлава Яцэк Сутрык заявіў, што ў горадзе «няма і не будзе месца гвалту, ксенафобіі і нянавісці на нацыянальнай глебе».
Затрыманне аднаго з падазраваных Photo: Wrocław Police via Facebook

Паліцыя Уроцлава затрымала двух мужчын ва ўзросце 27 і 45 гадоў, якіх падазраюць у жорсткім нападзе на двух грамадзян Украіны. Адзін з іх быў затрыманы антытэрарыстычным спецпадраздзяленнем падчас спробы пакінуць горад.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, абодва затрыманыя раней неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Напад адбыўся 27 ліпеня каля крамы пасля канфлікту ў чарзе. Паводле пацярпелых, прычынай агрэсіі стаў іх украінскі акцэнт. 21-гадовая дзяўчына атрымала цяжкія траўмы шыі і вуха, яе таксама ўдарылі электрашокерам, а 20-гадовы хлопец атрымаў траўмы твару. Абодвух шпіталізавалі. Следства працягваецца, паліцыя шукае іншых удзельнікаў нападу. 

Генеральнае консульства Украіны заклікала да празрыстага расследавання і пакарання вінаватых, а мэр Уроцлава Яцэк Сутрык заявіў, што ў горадзе «няма і не будзе месца гвалту, ксенафобіі і нянавісці на нацыянальнай глебе».

iar/pap/эж


«Мы ўсе перамяшаныя»: польская пісьменніца Анета Прымака-Онішк — пра міф монаэтнічнай Польшчы

18.05.2026 08:21
Анета Прымака-Онішк разважае, ці гатовае польскае грамадства прыняць сваю шматэтнічнасць.

Ці стане антыўкраінская рыторыка галоўнай тэмай парламенцкіх выбараў у Польшчы? Адказвае публіцыст Якуб Маймурэк

20.07.2026 13:33
Антыўкраінскія настроі ў Польшчы мацнеюць, а палітыкі ўсё часцей выкарыстоўваюць гэтую тэму ў грамадскай дыскусіі і выбарчых кампаніях.