Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зяленскі папярэдзіў польскі бок пра расійскую атаку

30.07.2026 12:08
Паводле звестак вайскоўцаў, неідэнтыфікаваны абʼект уляцеў сёння ў паветраную прастору Польшчы а 3:40 раніцы.
-
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы ў ЛюблінеFoto: PAP/Wojtek Jargiło

Учора ў Любліне адбылася першая сустрэча кіраўніка польскага ўраду з прэзідэнтам Украіны пасля рашэння польскага прэзідэнта Караля Наўроцкага пазбавіць Уладзімера Зяленскага ордэна Белага Арла.

Палітыкі размаўлялі ў Любліне па вяртанні прэзідэнта Зяленскага з ЗША. Візіт у Вашынгтон стаў адной з асноўных тэм абмеркавання, у тым ліку пытанне ваеннага супрацоўніцтва ў сферы супрацьпаветранай абароны з выкарыстаннем сістэм Patriot.

Сёння прэмʼер-міністр Дональд Туск распавёў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папярэдзіў яго аб масавых расійскіх бамбаваннях Украіны.

— Я магу сёння сказаць, што размова тычылася ўзмацнення супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай у пытаннях супрацьракетнай абароны, супрацоўніцтва ў паветры перад пагрозай з боку Расіі. Прэзідэнт Зяленскі мяне папярэджваў, што Расія рыхтуе масавы напад на Украіну, што расіяне будуць інтэнсіфікаваць удары.

У раён парушэння паветранай мяжы быў адпраўлены знішчальнік F-16 для ідэнтыфікацыі і перахопу. Праз шэсць хвілін абʼект знік з радарных сістэм, патлумачылі ў Аператыўным камандаванні Узброеных Сіл. Жыхары паведамілі, што чулі выбух.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў, што ў польскую паветраную прастору заяляцела расійская ракета Х-101. 

ПР/юл