Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Вярніцеся на зямлю. Пагроза ў Расіі, не ва Украіне». Міністр абароны звярнуўся да апазіцыі

31.07.2026 13:06
Апазіцыя крытыкуе службы і ўрад за тое, што расійская ракета не была збітая.
    -.
Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.PAP/Radek Pietruszka

Чым далей Расія ад польскай мяжы, тым бяспечней у Польшчы. Гэты тэзіс прагучаў у дакладзе віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша (Władysław Kosiniak-Kamysz). Міністр прадставіў у Сейме (ніжняй палаце парламента) інфармацыю аб расійскай ракеце Х-101, якая разбілася ўчора пад Люблінам.

Апазіцыя крытыкуе рэакцыю службаў і ўраду на здарэнне, тое, што ракета не была збіта. Урад тлумачыць, што службы паступілі правільна, паколькі такі аб’ект неабходна ідэнтыфікаваць.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў у Сейме, што галасы дэпутатаў апазіцыі, якія раней галасавалі супраць праграмы SAFE, сведчаць аб тым, што правыя сілы больш не ўспрымаюць Расію як пагрозу.

— Вярніце  адпаведныя прапорцыі сваім паводзінам, вярніцеся на зямлю, заўважце рэальную пагрозу. Яна на ўсходзе, не на захадзе, яна — у Расійскай Федэрацыі, а не ва Украіне. Дазвольце дзейнічаць Войску Польскаму, не вырашайце аб тым, калі салдат павінен страляць і прымаць рашэнні. Давайце разам створым умовы, каб Польшча была бяспечнай. Калі вы не можаце дапамагчы, дык хаця б перастаньце перашкаджаць.  

У ноч з серады на чацвер (29/30 ліпеня) Расія правяла масіраваны ўдар па Украіне, і адна з расійскіх ракет Х-101 парушыла паветраную прастору Польшчы і ўпала на поле ў Тарнава-Калоніі ў Люблінскім ваяводстве.

IAR/нг

«Ёсць сур’ёзныя недахопы». Апазіцыя каментуе здарэнне на Любліншчыне, куды прыляцела расійская ракета

31.07.2026 08:40
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што вайскоўцы сачылі за палётам ракеты і былі гатовыя яе збіць.