1 жніўня жыхары Польшчы адзначаюць гадавіну Варшаўскага паўстання. Узброены супраціў супраць нямецкіх акупантаў пачаўся роўна 82 гады таму, 1 жніўня 1944 года.
Урачыстасці адзначэння гадавіны пачаліся ў пятніцу палявой службай на плошчы Красіньскага, пазней прайшоў памінальны заклік загінулых каля помніка Варшаўскага паўстання. У цырымоніі прынялі ўдзел героі тых падзей і запрошаныя госці, у тым ліку польскія скаўты. Паўстанцы казалі, што яны ўдзячныя за памяць пра адзін з важнейшых момантаў сучаснай польскай гісторыі.
— Гэта мой любімы горад, тут кожны камень прасякнуты крывёй. Вы ўяўляеце сабе, як мы цешыліся, што нам удалося выжыць і што сёння мы можам быць з вамі тут.
— Мяне цешыць тое, што дзеці сёння ведаюць нешта пра гэтыя падзеі. Так, як мы калісьці памяталі пра польскія легіёны.
— Да таго часу, пакуль жывуць сведкі, якія скажуць: я была на Макотаве, была на вуліцы Мядовай, захоўваецца жывая памяць. Гэтых людзей неабходна шанаваць, важна таксама тое, што пры гэтай нагодзе наша грамадства яднаецца, забывае пра падзелы.
Варшаўскае паўстанне пачалося а 17:00. У гадзіну "W" Варшава спыніцца на адну хвіліну - кіроўцы трамваяў, метро і аўтобусаў спыняць свае транспартныя сродкі, прагучаць сірэны.
Раней, з 15:00, па вуліцах цэнтральнай часткі сталіцы пройдзе марш Варшаўскага паўстання. Вечарам на плошчы Пілсудскага адбудзецца канцэрт пад назвай «Варшавяне спяваюць (не)забароненыя песні».
З-за адзначэння гадавіны паўстання, у многія трамвайныя і аўтобусныя маршруты былі ўнесены змены, а некаторыя вуліцы будуць зачыненыя для руху.
Agata Król/IAR/нг