Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Важная інфармацыя для карыстальнікаў прыкладання mObywatel. У іх ёсць час толькі да поўначы

05.08.2026 13:45
Да поўначы карыстальнікі павінны абнавіць сертыфікаты, каб не страціць доступу да сваіх электронных дакументаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі да канца сённяшняга дня маюць час карыстальнікі прыкладання mObywatel і mObywatel Junior, каб абнавіць прыкладанне. Заўтра (6 жніўня) сертыфікаты на дакументы, даступныя ва ўрадавай праграме будуць аўтаматычна абноўлены.

Прэс-сакратар Міністэрства лічбавых тэхналогій Марэк Геаргіца (Marek Gieorgica) паясніў, што mObywatel — самая папулярная ўрадавая праграма ў Еўропе, таму такія абнаўленні неабходныя.

— Карыстальнікі цэняць праграму за яе зручнасць і бяспеку. Аднак, каб гэта было магчыма, неабходнае цыклічнае абнаўленне сертыфікатаў у прыкладанні. Толькі тады мы маем упэўненасць, што яно бяспечнае, а нашы даныя ахоўваюцца. Дзеля гэтага дастаткова да канца дня (5 жніўня) ўвайсці ў прыкладанне, а сертыфікаты будуць абноўлены аўтаматычна і мы зможам надалей карыстацца нашымі дакументамі ў электронным выглядзе, — заявіў прадстаўнік Міністэрства лічбавых тэхналогій.

Калі мы не абновім сертыфікаты ў праграме, мы страцім доступ да ўсіх нашых лічбавых дакументаў. У гэтым выпадку нам трэба будзе паўторна аўтарызаваць сваю асобу ў прыкладанні.

Прыкладаннем mObywatel ужо карыстаецца больш за 12 мільёнаў чалавек.

IAR/аз