Варшава ўвядзе разумную сістэму кіравання гарадскім асвятленнем. Рашэнне, прапанаванае кампаніяй «Emitel», дазволіць зэканоміць да 30 працэнтаў электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца для працы вулічных ліхтароў у сталіцы.
З аднаго месца ў Варшаве мы зможам кіраваць усім асвятленнем у горадзе, сказаў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski).
— Мы зможам дыстанцыйна кіраваць асвятленнем, адаптуючы яго да розных сезонаў і патрэбаў жыхароў. У будучыні вулічныя ліхтары будуць выкарыстоўвацца для зарадкі невялікіх электрычных транспартных сродкаў, дазволяць кантраляваць якасць паветра і развіваць тэлекамунікацыйную сетку горада, — заявіў прэзідэнт Варшавы.
Разумная сістэма кіравання гарадскім асвятленнем прызначана для павышэння ўстойлівасці горада да выклікаў змянення клімату і патэнцыйных праблем з энергазабеспячэннем.
Сістэма асвятлення будзе складацца са 120 000 вулічных ліхтароў і больш як 2 000 кантролераў.
IAR/аз