Да Польшчы набліжаецца чарговая хваля спякотнага надвор'я. У панядзелак, 10 жніўня, слупкі тэрмометраў у некаторых месцах пакажуць звыш 30 градусаў Цэльсія. Для працадаўцаў гэта азначае канкрэтныя абавязкі ў адносінах тых, хто працуе ва ўмовах высокай тэмпературы.
Юрысконсульт Раённай палаты юрыдычных кансультантаў ва Уроцлаве Зузана Паўлікоўска (Zuzanna Pawlikowska) нагадвае, што юрыдычныя нормы накладаюць на працадаўцаў акрэсленыя абавязкі. Працадаўцы таксама павінны рэагаваць, калі высокая тэмпература ўяўляе рызыку для здароўя.
— Калі тэмпература ў памяшканні перавышае 28 градусаў Цэльсія, а пад адкрытым небам — 25 градусаў, наймальнік павінен прадставіць супрацоўнікам бясплатныя напоі. Часцей за ўсё гэта вада. Таксама працадаўца можа перанесці самыя цяжкія заданні на раніцу, выдаць адпаведную вопратку, прадставіць месца для адпачынку, даць магчымасць працаваць дыстанцыйна. Калі наймальнік вырашыць скараціць працоўны дзень, гэта не павінна пацягнуць за сабой змяншэння заробку.
У студзені 2027 года павінны ўвайсці новыя правілы. Яны ўвядуць канкрэтныя тэмпературныя парогі для розных відаў працоўнай дзейнасці.
IAR/нг