Вышэйшы адміністрацыйны суд Польшчы адхіліў касацыйную скаргу іншаземца Уладзіслава О., вядомага ў інтэрнэце як «Crawly». Такім чынам, забарона на яго ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на 10 гадоў застаецца ў сіле.
«Crawly» стаў вядомы дзякуючы відэа ў сацыяльных сетках. У зялёным касцюме гнома ён перасоўваўся па гандлёвых цэнтрах Варшавы, правакаваў выпадковых людзей і ствараў сітуацыі, якія парушалі грамадскі парадак. Інцыдэнты запісваў і публікаваў у сеціве дзеля папулярнасці.
У лістападзе 2024 года кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі звярнуўся да міністра ўнутраных спраў з хадайніцтвам аб выдварэнні Уладзіслава О. Падставай стала меркаванне, што ён можа весці шпіёнскую дзейнасць у Польшчы.
Як паведамляе Агенцтва ўнутранай бяспекі, суд, азнаёміўшыся таксама з сакрэтнымі матэрыяламі справы, не знайшоў падстаў ставіць пад сумнеў высновы спецслужбаў. Раней скаргу Уладзіслава О. адхіліў і Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве.
IAR/нг