Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Верталёты Apache будуць абслугоўваць у польскай Лодзі. Падпісаны кантракты

11.08.2026 11:55
Польшча набудзе ў ЗША 96 верталётаў Apache.
   .
Дональд Туск у Лодзі.PAP/Marian Zubrzycki

У Лодзі будзе пабудаваны цэнтр абслугоўвання верталётаў Apache. Прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў аб падпісанні кантрактаў на агульную суму 440 мільёнаў злотых. Пагадненні ахопліваюць перадачу тэхналогій, праверку абсталявання і рамонт.

Дональд Туск (Donald Tusk) падкрэсліў у Лодзі, што бяспека не мае цаны і нельга на ёй эканоміць.

— Усе полькі і ўсе палякі выдаткоўваюць сродкі на гэтае прадпрыемства, якім з’яўляецца самая сучасная на кантыненце армія. У нас няма выхаду. Кожны злоты, кожнае еўра, кожны долар працуюць на нашу бяспеку. І таму, калі гаворка ідзе пра польскае войска, пра польскі ВПК, мы не эканомім, а наадварот, мы з’яўляемся сведкамі самага буйнога інвестыцыйнага працэсу ў гісторыі Польшчы.

Польшча набудзе ў ЗША 96 верталётаў Apache. Цэнтр будзе пабудаваны на тэрыторыі Ваеннага авіяцыйнага завода.

IAR/нг