У Лодзі будзе пабудаваны цэнтр абслугоўвання верталётаў Apache. Прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў аб падпісанні кантрактаў на агульную суму 440 мільёнаў злотых. Пагадненні ахопліваюць перадачу тэхналогій, праверку абсталявання і рамонт.
Дональд Туск (Donald Tusk) падкрэсліў у Лодзі, што бяспека не мае цаны і нельга на ёй эканоміць.
— Усе полькі і ўсе палякі выдаткоўваюць сродкі на гэтае прадпрыемства, якім з’яўляецца самая сучасная на кантыненце армія. У нас няма выхаду. Кожны злоты, кожнае еўра, кожны долар працуюць на нашу бяспеку. І таму, калі гаворка ідзе пра польскае войска, пра польскі ВПК, мы не эканомім, а наадварот, мы з’яўляемся сведкамі самага буйнога інвестыцыйнага працэсу ў гісторыі Польшчы.
Польшча набудзе ў ЗША 96 верталётаў Apache. Цэнтр будзе пабудаваны на тэрыторыі Ваеннага авіяцыйнага завода.
IAR/нг