Польскія спецслужбы прадухілілі заказное забойства ў Варшаве. Затрыманы грамадзянін Расіі, завербаваны, паводле слоў прэм’ера Польшчы Дональда Туска, расійскімі спецслужбамі.
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) і паліцыя затрымалі падазраванага 7 жніўня. Паводле Дональда Туска, мужчына павінен быў у Варшаве забіць грамадзяніна ЗША і Украіны — чалавека з двума пашпартамі, які быў «нязручны» для рэжыму Уладзіміра Пуціна. Прэм’ер заявіў, што аперацыя дазволіла прадухіліць забойства ў апошні момант.
Дональд Туск падкрэсліў, што польскія ўлады будуць актыўна супрацьдзейнічаць спробам Расіі праводзіць падобныя аперацыі на тэрыторыі краіны.
Прэм’ер Польшчы таксама падзякаваў спецслужбам і праваахоўнікам, а таксама амерыканцам за супрацоўніцтва падчас затрымання грамадзяніна Расіі.
iar/эж