Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Радыёмост «Украіна — Польшча. Дыялогі» прагучыць у эфіры Польскага радыё напярэдадні Дня незалежнасці Украіны

21.08.2026 14:37
На радыёмост «Украіна — Польшча. Дыялогі» запрашаем у суботу, 22 жніўня, а 14:30 у эфіры Польскага радыё для Украіны. 
Polskie Radio dla Ukrainy
Polskie Radio dla Ukrainy Polskie Radio

Сумесная перадача Польскага радыё для Украіны і Украінскага радыё прагучыць напярэдадні Дня Незалежнасці Украіны (24 жніўня). Ужо ў суботу, 22 жніўня, а 14:30 у эфіры Польскага радыё для Украіны пачнецца другі радыёмост «Украіна — Польшча. Дыялогі».

Яго тэмай стануць 35 гадоў незалежнасці Украіны і супольная польска-ўкраінская барацьба за свабоду. У 45-хвіліннай перадачы са студый у Варшаве і Кіеве вядучыя з Польскага радыё для Украіны і з Украінскага радыё паразмаўляюць з экспертамі: Юрыем Рэйтам, першым старшынёй Саюза ўкраінцаў у Польшчы, а таксама Анатолем Курносавым, выканаўчым дырэктарам арганізацыі «Кола еўрапейскага дыялогу».

Як гаворыцца ў афіцыйным анонсе, радыёмост грамадскіх вяшчальнікаў Польшчы і Украіны дапамагае знаходзіць шлях да дыялогу і лепшага ўзаемнага пазнання.

— У часы палітычнай напружанасці гэта асабліва важна. Калі палітыкі не спраўляюцца, мы, журналісты, павінны ўмець будаваць масты перад тварам агульнага ворага, — падкрэслівае дырэктарка Польскага радыё для замежжа Наталля Брыжка-Запур (Natalia Bryżko-Zapór).

На радыёмост «Украіна — Польшча. Дыялогі» нашы калегі запрашаюць у суботу, 22 жніўня, а 14:30 у эфіры Польскага радыё для Украіны. Відэазапіс размовы будзе даступны на YouTube-канале Польскага радыё для Украіны.

IAR/нг