Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Уроцлаўскім заапарку з'явіліся новыя жыхары — карлікавыя мармышкі, самыя маленькія малпы ў свеце (ВІДЭА)

23.08.2026 16:09
Уроцлаўскія карлікавыя маршышкі — браты. Іх завуць Лімон, Лічы і Лямент.
     .
Адзін з новых жыхароў Уроцлаўскага заапарку. Крыніца: facebook.com/wroclawskiezoo/скрыншот

Ва Уроцлаўскім заапарку з'явіліся новыя жыхары — карлікавыя мармышкі, самыя маленькія малпы ў свеце. Іх вага — усяго 100 грамаў. Кіраўнік аддзела прыматаў заапарку Патрык Пуфельскі кажа, што Лімон, Лічы і Лямент  браты.

 Малпачкі прыбылі да нас з заапарка ў Хожаве  яны там нарадзіліся. Гэта тры браты. Іх завуць Лічы, Лямэнт і Лімон. Лямэнт  самы малодшы, а Лічы і Лімон на год старэйшыя. Гэтыя малпы знаходзяцца пад пагрозай знікнення, таму іх развядзенне ў заапарках праходзіць у рамках скаардынаванай праграмы аднаўлення папуляцыі.

Карлікавых мармышак можна ўбачыць у павільёне шымпанзэ. Яны вельмі актыўныя і цікаўныя. У дзікай прыродзе яны ў асноўным харчуюцца смалой дрэў.

Лічы, Лямэнт і Лімон прыехалі ва Уроцлаў 5 жніўня, але наведвальнікі за імі могуць назіраць толькі цяпер. 

вс