63,2% рэспандэнтаў лічаць, што польскае войска і сілавыя службы ў цяперашні час не цалкам гатовыя эфектыўна адрэагаваць у выпадку прамога нападу ці пагрозы межам Польшчы. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 25,9% палякаў, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага сацыялагічнай кампаніяй IBRiS.
У апублікаваным у нядзелю даследаванні рэспандэнтам было зададзенае пытанне, ці лічаць яны, што польская армія і службы бяспекі сёння цалкам гатовы да эфектыўных дзеянняў у выпадку прамой атакі або пагрозы польскім межам, паведамляе Польскае агенцтва друку PAP.
На гэтае пытанне сцвярджальна адказалі 25,9% удзельнікаў апытання, у тым ліку 6,5% выбралі варыянт «напэўна так», яшчэ 19,4% – «хутчэй так». Процілеглай думкі прытрымліваюцца 63,2% рэспандэнтаў: 33% адказалі «напэўна не», яшчэ 30,2% – «хутчэй не». Амаль 11% апытаных не вызначылася з адказам.
вс