Паводле звестак Ваяводскай службы хуткай медычнай дапамогі ў горадзе Катавіцэ, у перыяд летніх канікул адбылося вельмі шмат сутыкненняў з удзелам скутараў і веласіпедыстаў. За апошнія 24 гадзіны ў адным толькі Сілезскім ваяводстве ў такіх здарэннях пацярпелі тры чалавекі.
Мы павінны клапаціцца пра сваю бяспеку, заклікае дырэктар Сілезскай службы хуткай медычнай дапамогі Клаўд'юш Надольны.
— Вельмі важны момант — ездзіць у роварным шлеме, гэта дае большую бяспеку. Таксама пры яздзе памятайце пра іншых удзельніках руху — раварыстаў і мінакоў. Бяспека перад усім.
З 3 чэрвеня ў Польшчы дзейнічае правіла абавязковага выкарыстання шлема для моладзі ва ўзросце да 16-ці гадоў.
ПР/юл