Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшава пачала перамовы з Вашынгтонам у справе амерыканскіх вайсковых баз у Польшчы

28.08.2026 09:07
Разам з тым Польшча не імкнецца мець ядзерныя боегалоўкі на сваёй тэрыторыі.
     -
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Radek Pietruszka

Перамовы Польшчы са Злучанымі Штатамі адносна пастаянных амерыканскіх баз набіраюць абароты. 27-га жніўня ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі намеснік міністра абароны Павел Залеўскі абмеркаваў гэтае пытанне з намеснікам кіраўніка Пентагона.

У наступным месяцы паплечнік Элбрыджа Колбі павінен прыляцець у Польшчу, каб абмеркаваць магчымыя месцы размяшчэння.

Намеснік міністра абароны Павел Залеўскі падкрэсліў, што ў рамках умацавання амерыканскай прысутнасці Польшча не жадае мець ядзерныя боегалоўкі на сваёй тэрыторыі.

ПР/юл