Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджэй Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору свабоды

28.08.2026 09:56
Анджэй Пачобут заявіў, што вернецца ў Гродна, 13 верасня там адбудзецца зʼезд палякаў у Беларусі.
 ,   ,     ()  ,     ()
Беларускі журналіст, дзеяч польскай меншасці, былы палітвязень Анджэй Пачобут (справа) і палітык, грамадскі дзеяч Роберт Тышкевіч (злева) падчас канферэнцыі «Польшча будучыні» у ОльштынеPAP/Tomasz Waszczuk

Анджэй Пачобут быў спецыяльным госцем на канферэнцыі «Польшча будучыні». ЁН абвясціў, што вернецца ў Беларусь у верасні.

— Гэта натуральна, што чалавек хоча вярнуцца дадому, — сказаў ён падчас сустрэчы з моладдзю. — Гарадзеншчына, рака Нёман, горад Гродна, Вялікая Бераставіца, дзе я нарадзіўся, — гэта асаблівыя месцы для мяне і гэта натуральна, што чалавек хоча вярнуцца дадому. Мне здаецца, што нікому не трэба тлумачыць.

Анджэй Пачобут падкрэсліў, што ўсведамляе наступствы, з якімі можа сутыкнуцца. Ён падкрэсліў, што «мае намер пашырыць прастору для свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі», і дадаў, што яго чакаюць палякі ў Беларусі.

— Ёсць польская меншасць і Саюз палякаў у Беларусі, людзі чакаюць. Мае размовы з актывістамі Саюзу палякаў вельмі часта пачынаюцца альбо канчаюцца пытаннем: калі ты ўжо прыедзеш? Я не змяніў планаў і ў верасні вяртаюся ў Гродна.

Адзін з лідараў польскай меншасці быў вызвалены з лукашэнкаўскай вязніцы ў канцы красавіка. Перш чым выйсці на волю, Анджэй Пачобут правёў пяць гадоў у зняволенні.

ПР/юл