Польскія ўлады знаходзяцца ў сталым кантакце з ЦРУ, запэўніў прэм'ер-міністр Дональд Туск. На сустрэчы «Campus Polska Przyszłości» ў Ольштыне кіраўнік урада падкрэсліў, што наступныя сем-восем месяцаў будуць крытычна важнымі ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай.
— Дзейнасць кіраўніка ЦРУ не выклікае ў нас здзіўлення. Нас папярэджвалі аб польска-амерыканскай размове на найвышэйшым узроўні па гэтай справе. Я вельмі ўважліва падыходжу да падборкі слоў. Я лічу, што ў справе нашай бяспекі некаторыя справы павінны застацца нераскрытымі.
Прэмʼер-міністр дадаў, што падтрымлівае захаванне фундаментальнага прынцыпу НАТА «адзін за ўсіх, усе за аднаго».
— Калі б Расія атакавала, возьмем, Эстонію. То мы не павінны нават думаць, каб сказаць, што мы на ўсялякі выпадак не будзем рэагаваць. Мы павінны быць першымі, хто будзе мабілізаваць НАТА да тэрміновых і рашучых адказаў. Бо інакш, наступнымі ў чарзе будзем мы.
Дональд Туск дадаў, што ўжо некалькі тыдняў вядома, што Расія рыхтуецца да эскалацыі канфлікту з Украінай. Восень і зіма, як чакаецца, стануць ключавымі перыядамі для расіян.
ав