Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрыманыя кантрабандысты цыгарэт з Беларусі

29.08.2026 15:30
Таксама быў выяўлены груз з незаконнымі цыгарэтамі на суму больш за 620 тысяч злотых.
Кантрабандафота: Straż Graniczna

Дзевяць чалавек, якія ўдзельнічалі ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі ў Польшчу з выкарыстаннем метэаралагічных шароў, былі затрыманыя супрацоўнікамі Падляскай памежнай службы. Таксама быў выяўлены груз з незаконнымі цыгарэтамі на суму больш за 620 тысяч злотых.

Супрацоўнікі Падляскай памежнай службы выявілі больш за 3900 скрынак цыгарэт, якія былі кантрабандай завезеныя ў Польшчу з выкарыстаннем метэаралагічных шароў. Іх агульны кошт — больш за 620 тысяч злотых. У сувязі з гэтай незаконнай дзейнасцю былі затрыманыя дзевяць чалавек: трое грамадзян Польшчы, чацвёра грамадзян Беларусі і двое грамадзян Літвы.

Высвятленне абставін справы працягваецца. Плануюцца далейшыя дзеянні па выяўленні іншых асоб, якія ўдзельнічалі ў гэтай злачыннай дзейнасці.

З пачатку гэтага года супрацоўнікі Падляскай памежнай службы затрымалі ў агульнай складанасці 40 чалавек, якія ўдзельнічалі ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі ў Польшчу з выкарыстаннем метэаралагічных шароў.

SG/ав


фота: SG фота: SG