Найбуйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў жыве ў Польшчы — амаль 3 300, прыкладна чвэрць сусветнай папуляцыі. Усяго 100 гадоў таму гэтая жывёла была на мяжы знікнення. Дзякуючы навукоўцам від быў адроджаны. У 1952 годзе першыя зубры былі выпушчаны назад у Белавежскую пушчу.
Сёння тут жыве найбуйнейшая ў краіне папуляцыя — каля 1200. Іхная колькасць у Польшчы добра вядомая, бо іх рэгулярна падлічваюць, кажа намеснік дырэктара Белавежскага нацыянальнага парку па ахове прыроды Катажына Далешчык (Katarzyna Daleszczyk):
— Мы лічым іх зімой. Лепш за ўсё, калі ёсць снег, бо тады мы таксама можам выкарыстоўваць іхныя сляды(…) Апісваецца, колькі іх было, дзе, у які час, які статак, які склад — колькі быкоў, кароў і цялят. Для нас першая важная інфармацыя — колькасць зуброў, а другая — колькасць цялят, што дазваляе нам вызначыць прыблізны ўзровень рэпрадукцыі і зразумець ці ўсё ў парадку, — кажа Катажына Далешчык.
Як у Польшчы, так і па ўсім свеце большасць зуброў жыве ў дзікай прыродзе.
IAR/аз