Пра чарговы інцыдэнт над Балтыйскім морам з удзелам расійскага разведвальнага самалёта Іл-20 паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Камыш на партале X.
— За 40 кіламетраў на поўнач ад горада Устка нашы знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт, у якога не былі актываваныя ідэнтыфікацыйныя прылады, і які ўяўляў пагрозу для грамадзянскай авіяцыі. Парушэння польскай паветранай прасторы не было, — чытаем у паведамленні.
Папярэдні інцыдэнт над Балтыйскім морам адбыўся ў панядзелак за 30 кіламетраў на поўнач ад горада Лэба. Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі Іл-20. У гэтым выпадку парушэння польскай паветранай прасторы над морам таксама не было.
IAR/аз