Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Радаме брыгады хуткай дапамогі атрымалі ахоўныя камізэлькі і прайшлі курс самаабароны

05.09.2026 13:04
Неабходна было прыняць меры, якія даюць парамедыкам пачуццё бяспекі і мінімізуюць рызыку.
Машына Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі Польшчыфота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У польскім горадзе Радам адрэагавалі на ўсё больш частыя выпадкі слоўнага і фізічнага гвалту ў адносінах да медычнага персаналу. Кожнаму парамедыку (пол. ratownik medyczny) выдалі камізэльку, якая абараняе ад удараў нажом. Медыкі таксама прайшлі базавы курс самаабароны.

«Пагроза стала неад'емнай часткай нашай працы», — адзначае парамедык Павел Стэфанюк (Paweł Stefaniuk).

— Небяспечныя сітуацыі здараюцца практычна кожнае дзяжурства. Мы ездзім у розныя месцы, часам там знаходзяцца людзі пад уплывам алкаголю ці іншых рэчываў. Так што такія сітуацыі могуць здарыцца. Кожны член брыгады цяпер можа апрануць такую камізэльку і будзе адчуваць сябе больш бяспечна.

Неабходна было прыняць меры, якія даюць парамедыкам пачуццё бяспекі і мінімізуюць рызыку, — тлумачыць Эльжбета Цесьляк (Elżbieta Cieślak), дырэктар Службы хуткай медыцычнай дапамогі ў Радаме.

— Брыгада хуткай дапамогі, якая адпраўляецца на выклік, атрымлівае інфармацыю ад дыспетчара, што на месцы можа быць патэнцыйна небяспечная сітуацыя. Аднак не ўсё можна прадбачыць, медыкі павінны рэагаваць на месцы. І таму рашэнне, ці апранаць камізэльку, кожны прымае самастойна.

Курс самаабароны для фельчараў фінансавалі мясцовыя ўлады Радама, а камізэлькі — Міністэрства аховы здароўя.

IAR/нг