Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Савета па супрацоўніцтве з Украінай: Візіт амерыканскіх пасланцоў у Кіеў не зменіць ходу вайны

07.09.2026 11:30
Стыў Віткоф і Джарэд Кушнер наведалі сталіцу Украіны ўпершыню з пачатку вайны.
Павел Коваль Przemysław Chmielewski/Polskie Radio

Старшыня Савета па супрацоўніцтве з Украінай Павел Коваль (Paweł Kowal) не чакае прарыву пасля візіту амерыканскіх прадстаўнікоў у Кіеве. Стыў Віткоф і Джарэд Кушнер наведалі сталіцу Украіны ў нядзелю (6 верасня) упершыню з пачатку вайны.
Старшыня парламенцкага Камітэта па замежных справах, дэпутат ад урадавай «Грамадзянскай кааліцыі» лічыць, што гэты візіт не зменіць ходу вайны.

— Ніякіх доказаў гэтага няма, але добра, што яны нарэшце паехалі ў Кіеў і што спецпасланцы Трампа нарэшце ўспрымаюць Кіеў, як партнёра ў гэтай размове, — кажа палітык.

Цяпер Вашынгтон імкнецца да правядзення трохбаковых перамоваў. Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што любое пагадненне павінна ўключаць гарантыі бяспекі. Ён таксама падзякаваў Дональду Трампу за тое, што візіт стаў магчымым, і нагадаў, што ўкраінцы даўно яго чакалі.

Дональд Трамп з энтузіязмам абвясціў пра гэты візіт. Ён сказаў, што адпраўляе ў Маскву і Кіеў двух выдатных перамоўшчыкаў і што ёсць шанец на поспех.

IAR/аз

Трамп паразмаўляе з Пуціным і Зяленскім

07.09.2026 09:30
Лідары абмяркуюць вынікі візітаў амерыканскай дэлегацыі ў Маскву і Кіеў.