Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адбылося кароткатэрміновае павышэнне гатоўнасці сіл польскай сістэмы супрацьпаветранай абароны

10.09.2026 08:15
Гэта было звязана з актыўнасцю расійскіх беспілотнікаў, якія наносілі ўдары па мэтах на захадзе Украіны.
Кіеў PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведамляе, што з-за актыўнасці расійскіх беспілотнікаў, якія наносілі ўдары па мэтах на захадзе Украіны, «адбылося кароткатэрміновае павышэнне гатоўнасці асобных сіл і сродкаў польскай сістэмы супрацьпаветранай абароны».

Гэтыя дзеянні насілі прафілактычны характар і былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі польскай паветранай прасторы, асабліва ў раёнах, прылеглых да раёнаў, пацярпелых ад расійскіх удараў.

Урадавы цэнтр бяспекі двойчы раніцай разаслаў папярэджанне карыстальнікам мабільных тэлефонаў у Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах.

З-за неабходнасці забеспячэння свабоды ваеннай авіяцыі аэрапорты ў Любліне і Жэшаве прыпынілі паветраныя аперацыі, паведамляе Польскае агенцтва аэранавігацыйных паслуг.

ав