Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканская дэлегацыя ацэньвае месцы для размяшчэння пастаяннай ваеннай базы ў Польшчы

10.09.2026 12:40
Перамовы таксама будуць ахопліваць сервісныя цэнтры для танкаў «Abrams» і верталётаў «Apache».
    -
Намесніца міністра абароны Магдалена Сабковяк-ЧарнецкаPAP/Marcin Obara

Каманда Піта Хегсета, якая адказвае за перамовы з польскім бокам, наведае патэнцыйныя месцы для такой базы сёння (10 верасня) і заўтра (11 верасня). Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Томас ДыНана таксама прыме ўдзел у перамовах аб пастаяннай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы.

Паводле намесніцы міністра абароны Магдалены Сабковяк-Чарнецкай, разглядаюцца толькі месцы на захадзе краіны.

— Калі казаць пра магчымыя інвестыцыі і амерыканскія базы, то пад увагу бярэцца толькі заходняя Польшча. Гэта выразная ўмова амерыканскага боку, да якой мы падыходзім са зразуменнем.

Намеснікі міністра абароны Павел Залеўскі, Цэзары Томчык і Магдалена Сабковяк-Чарнецка сустрэнуцца сёння (10 верасня) з амерыканскай дэлегацыяй у Варшаве, каб абмеркаваць падрабязныя чаканні адносна пастаяннай ваеннай базы ЗША ў Польшчы.

Перамовы таксама будуць ахопліваць сервісныя цэнтры для танкаў «Abrams» і верталётаў «Apache».

ав