Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканскія салдаты ў Варшаве ўшанавалі памяць сваіх калег, якія неслі службу ў Нью-Ёрку 11.09.2001 года

12.09.2026 16:07
«Пра іх мужнасць ніколі не забудуць. Праз 25 гадоў — мы памятаем».
:
Фота: сацсеткі Пасольства ЗША ў Польшчы.

Амерыканскія вайскоўцы ў Варшаве ўшанавалі памяць сваіх калег, якія неслі службу 11 верасня 2001 года, калі адбыліся напады на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку.

— Сёння польскія службы экстраннага рэагавання і марскія пехацінцы ЗША падняліся на будынак Палаца культуры і навукі, каб аддаць даніну павагі тым, хто 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку кінуўся насустрач небяспецы, каб дапамагчы іншым, — паведаміла Пасольства ЗША ў Варшаве на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.

Да іх далучылася намесніца кіраўніка дыпламатычнай місіі Стэфані Холмс, каб — як было адзначана — «ушанаваць памяць тых, хто аддаў усё дзеля дапамогі іншым, а таксама адзначыць выключную мужнасць, праяўленую ў той дзень у Нью-Ёрку».

— Пра іх мужнасць ніколі не забудуць. Праз 25 гадоў — мы памятаем, — адзначыла Пасольства ЗША ў Варшаве.

нг