Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў аб працы над спрашчэннем памежных праверак на польска-ўкраінскай мяжы

14.09.2026 16:01
Учора (13 верасня) памежны пераход Дарахуск-Ягодзін быў эвакуяваны з-за атакі расійскага беспілотніка.
 -.
Цягнік Кіеў-Варшава. Беспілотнік ударыў у цягнік перад польскай мяжойPAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў аб працы над спрашчэннем памежных праверак на польска-ўкраінскай мяжы, каб знізіць рызыку ў выпадку далейшых авіяўдараў.

Памежная служба дзейнічае на ўсходняй мяжы ва ўмовах, якія нагадваюць ваенныя, падкрэслівае прэс-сакратар Надбужаньскага аддзялення Памежнай службы маёр Дарыюш Сяніцкі. Учора (13 верасня) памежны пераход Дарахуск-Ягодзін быў эвакуяваны з-за атакі расійскага беспілотніка.

Маёр Дарыюш Сяніцкі падкрэсліў, што супрацоўнікі гатовыя да небяспекі, звязанай з вайной.

— Вайна на тэрыторыі Украіны ідзе даўно, таму службоўцы на ўсходняй мяжы асаблівым чынам звяртаюць увагу на бяспеку і на тое, каб у выпадку пагрозы прысутныя маглі хутка пакінуць памежны пераход.

Памежная служба чакае канкрэтных рэкамендацый, датычных спецыяльнай арганізацыі працы на памежных пераходах, абвешчаных прэмʼер-міністрам.

Рух на польска-ўкраінскай мяжы ў Дарахуску быў часова прыпынены ўчора (13 верасня) з-за расійскай атакі. У цяперашні час памежны кантроль адбываецца ў звычайным рэжыме на ўсіх пераходах у Люблінскім ваяводстве.

ав